Беларуская народная казка
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе…
Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.
— Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара. — Трэба хату будаваць.
— Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.
Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.
— Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.
— Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
— Хто за такога гультая пойдзе замуж? — смяецца кот. — Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
— Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго смяяцца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Максім, да цара. Скажы яму — так і так, пан Марцін, па прозвішчу Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ва ўсім царстве не знайсці…
— Цяжкую ты загадаў мне службу, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, — кажа кот.
— Нічога, ідзі, а то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.
— Ну што ж, паспрабую шчасця.
Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, сам выправіўся ў далёкую дарогу.
Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.
— Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.
— Да цара.
— Чаго?
Кот падумаў і кажа:
— На суд.
— На які суд?
— Праўды хачу дайсці.
— Якой праўды?
— А вось якой. Дзе што кошка ўкрадзе або нашкодзіць — усё на ката звальваюць. Кот, кажуць, смятану злізаў, кот сала ўкраў… А ката там і блізка ве было. Не магу я цярпець такога паклёпу на сябе.
— Пайду хіба і я з табою! — кажа заяц.
— Чаго?
— Таксама на суд. Дзе што зайчыха зробіць — усе на зайца кажуць. Хто ў садзе прышчэпы папсаваў? Заяц! Каго сабакі ганяюць? Зайца! А там зусім і не заяц быў, а зайчыха. Не магу я няславы цярпець. Пайду да цара на суд.
— Дык што ж ты адзін пойдзеш? — кажа кот. — Хто табе на судзе паверыць? Там трэба сведак мець.
— А ты чаму адзін ідзеш?
— Ну, у мяне іншая справа. Там у мяне дзядзькі, бацькі, дзяды, браты жывуць. Усе па слову скажуць, мне і павераць. Вось каб ты набраў сотні тры сведак, тады можна смела ісці.
Як пакоціцца заяц, як наробіць крыку на ўвесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, хутчэй бяжыце сюды!
Тут, як бачыш, з усіх бакоў пасыпаліся зайцы. Назбягалася іх цэлая чарада.
Прывёў кот Максім зайцоў да царскіх палацаў. Бачыць — на двары вялікі хлеў стаіць. Кот і кажа зайцам:
— Пачакайцё вы ў гэтым хляве. Скончыцца мой суд, тады я вашу скаргу падам цару.
Зайцы паскакалі ў хлеў, а кот — бразь! — ды і зачыніў іх там на засаўку.
Ідзе ён да царскіх палацаў падскокваючы, у ладкі плешчучы. Узыходзіць на ганак, стукае ў дзверы:
— Адчыніце!
Адчыніў яму салдат-вартавы.
— Чаго трэба? — пытаецца.
— Пакажы, дзе цар жыве.
Салдат паказаў.
Увайшоў кот Максім у вялікі пакой, а там цар сядзіць.
— Добры дзень, ваша вялічаства-вымператарства!
— Добры дзень, каток! — адказвае цар. — Што скажаш?
— Ды вось прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчыка.
— Дзе ж той гасцінчык?
— У хляве.
Прыйшоў цар у хлеў, паглядзеў, а там поўна зайцоў, няма як зачыніць.
— Мусіць, дужа багаты твой гаспадар, калі гэтулькі зайцоў прыслаў? — дзівіцца цар. — Мусіць, у яго яшчэ больш ёсць?
Павёў цар ката ў палацы, накарміў, напаіў ды яшчэ і на дарогу ў торбу даў. А пра дачку змаўчаў.
Вярнуўся кот Максім дахаты. А яго гаспадар ледзьве дыхае: усе катовы запасы даўно паеў.
Развязаў кот торбу, дастаў адтуль усё, што з дарогі засталося, і пачаў карміць гаспадара.
Акрыяў сяк-так пан Глінскі-Папялінскі ды пытаецца ў ката:
— Ну, што табе пар сказаў?
— Нічога цікавага, — кажа кот.
— Дык ідзі яшчэ раз да цара. Толькі нанасі мне больш ежы ў запас.
Нанасіў кот яму ежы, а сам зноў пайшоў да цара. Прыходзіць у лес, а тут насустрач яму воўк:
— Куды ідзеш, кот?
— Да цара.
— Чаго?
— На суд.
I расказаў ваўку, на які суд ён ідзе. Воўк кажа:
— Дык і я пайду з табою! Мяне таксама часта дарэмна лаюць.
— Аднаму табе суд не паверыць, — кажа кот.
— А ты чаму адзін ідзеш?
— Што ты параўняўся са мною? Мяне ўся царская радня ведае, а ад цябе нават сабакі ўцякаюць, калі дзе ўбачадь. У мяне там дзядзькі, бацькі, дзяды, браты…
— Дык што ж мне рабіць?
— Збяры сотні тры сведак, тады, павераць.
Падскочыў воўк, аб зямлю стукнуўся ды завыў на увесь лес:
— Дзядзькі, бацькі, дзяды, браты, бяжыце сюды!
Назбіралася ваўкоў з усяго лесу.
Павёў іх кот Максім да цара.
Прыходзяць на царскі двор. Нецярплівыя ваўкі кажуць:
— Мы першыя пойдзем на суд.
— Не, — кажа кот, — мая скарга там даўно ляжыць. Як скончыцца мой суд, тады я падам вашу скаргу і вас паклічу. А пакуль што пачакайце ў гэтым хляве.
Ваўкі падагнулі хвасты ды пацягнуліся ў хлеў. Як толькі зайшлі ўсе, кот — бразь! — і зачыніў іх там. А сам падаўся ў палацы, у ладкі плешчучы.
Узыходзіць на ганак: стук, стук! Знаёмы салдат адчыніў яму. Кот проста да царскіх пакояў шыбуе. Увайшоў да цара, добры дзень даў.
— Што скажаш, каток? — пытаецца цар.
— Так і так, — кажа кот Максім, — прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, новы гасцінчык.
— Добра, — кажа цар.
Прыйшоў у хлеў, глядзіць, а там ваўкоў лікам нялічана: і ў загарадках поўна набіта, і яшча пад страхою, на вышках, процьма.
Загадаў цар ваўкоў пабіць, усім сваім слугам футры пашыць, а кату кажа:
— Передай пану Глінскаму-Папялінскаму: няхай сам да мяне ў госці прыедзе.
Прыбег кот дахаты ўночы, задыхаўшыся. Пачаў тармасіць гаспадара. Ледзьве дабудзіўся.
— Уставай, — кажа, — я ад цара прыйшоў.
Раскатурхаўся сяк-так Глінскі-Папялінскі, пытаецца:
— Што цар сказаў?
— Сказаў, каб ты сам да яго ў госці ехаў.
Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
— У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун!
— Нічога, — кажа кот, — што-небудзь прыдумаем.
Сабраліся яны і бягом пабеглі да царя.
Бягуць, бачаць — недалёка ля гасцінца цэлае войска салдат спіць. Кот спыніў гаспадара.
— Пачакай, — кажа, — тут.
А сам крадком пайшоў да войска. Назнімаў у сонных салдат шапак і напакаваў імі два мяхі. Адзін мех на плечы ўскінуў, другі гаспадару даў. I пайшлі сабе далей.
Падыходзяць да рэчкі. Кату піць захацелася. Паставіў ён свой мех ля моста,
гаспадара вартаваць пакінуў, а сам палез у рэчку веду піць. Напіўся вады, бачыць — паўзе рак у нару. Кот схаліў яго за вус і выкінуў на бераг.
Рак пачаў прасіцца:
— Пусці мяне ў ваду. Можа, я таксама табе якую-небудзь службу саслужу.
Кот падумаў і кажа:
— Якую ж ты мне можаш саслужыць службу?
— У вадзе, — кажа рак, — любую. Загадай, што хочаш, усё зраблю.
— Падкапай да раніцы маставыя слупы, — загадаў кот.
— Добра, — кажа рак. — Гэта я магу.
Пусціў кот рака, і той адразу ж ухапіўся за работу.
— А ты, — кажа кот Марціну, — як толькі абваліцца мост, раскідай шяпкі па вадзе і чакай мяне тут.
Сказаў кот гэтак, пераскочыў цераз мост ды пабег да цара ў палацы.
Прыбягае, дакладвае цару:
— Так і так, ваша вялічаства-вымператарства… Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, ды бяда здарылася: мост зламаўся, уся яго пяхота і конніца патапілася, адзін ён застаўся голы, бо абмундзіраванне з вадою сплыло…
Тут цар сеў у карату, ката з сабою пасадзіў, прыехаў да моста.
Глядзіць, і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць.
Паспачуваў цар пану Глінскаму-Папялінскаму ды загадаў лепшым сваім краўцам і шаўцам пашыць яму новае абмундзіраванне.
Як бачыш пашылі краўцы і шаўцы новае абмундзіраванне. Адзеўся Глінскі-Палялінскі, прыхарашыўся і паехаў з царом у палацы.
Пагаманіў з ім цар, пачаставаў, а потым і кажа:
— А цяпер хацеў бы я паглядэець твой маёнтак: калі ты і праўда такі бататы, дык аддам за цябе дачку.
Спужаўся Глінскі-Папялінскі: якое ж ён багацце пакажа пару? Увесь яго маёнтак — адна гліняная печ, ды і тая развалілася.
Пачуў пра гэта кот Максім. Паклікаў ён свайго гаспадара ўбок і шэпча яму:
— Не бойся! Усё добра будзе.
Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карату. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць.
Едзе цар, едзе, пад’язджае да маёнтка Змея Гарынавіча. Кот наперадзе бяжыць. Бачыць, пастухі вялікую чараду кароў пасуць. Падбягае ён да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
Кот натапыраў вусы, грозна стаў:
— Не кажыце нікому, што вы пастухі Змея Гарынавіча, а кажыце — Марщна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною Гром з Перуном — ён заб’е вас.
Сказаў так кот Максім і пабег далей. Сустракае вялікаю чараду коней.
Падбег так кот да конюхаў і пытаецца:
— Чые вы, конюхі?
— Змея Гарынавіча.
— Не кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, а кажыце — пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
— Чые вы? — пытаецца ў іх цар.
— Пана Марщна Глінскага-Папялінскага, — адказваюць пастухі.
— О, — дзівіцца цар, — багаты пан Глінскі-Папялінскі!
Гэтак жа адказалі конюхі.
Пакуль цар ехаў, кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычьщь:
— Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном, — ён цябе заб’е і на муку сатрэ.
Спужаўся Змей Гарынавіч:
— Куды ж мне схавацца?
Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
— Лезь хутчэй сюды! — кажа Змею.
Залез Змей у дупло, а кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
— Чые вы? — пытаецца.
— Змея Гарынавіча.
— Не кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марщна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном — ён заб’е вас.
— Добра, — кажуць напалоханыя слугі.
Прыехаў цар у маёнтак Змея Гарынавіча. Слугі кінуліся сустракадць яго.
— Чый гэта маёнтак? — пытаецца цар.
— Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! — у адзін голас адказалі слугі.
— Ну, што ж, — кажа цар, сапраўды бататы пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
Тут вярнуўся цар у свае палацы, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле.
Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. I я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/kot-maksim
Беларускія казкі Кот і дурань Белорусские сказки
07:46
10.22 MB
3.5K
Кот I дурань беларуская народная казка сказки онлайн
09:30
12.50 MB
42
Дзе жывуць цукеркі Аўдыёказкі на беларускай мове Аудиосказки на белорусском языке
24:26
32.16 MB
1.1K
Аудиосказка Котик Петрик и мышка на белорусском языке
01:30
1.97 MB
5.6K
Бліскаўка і Дзьмухавец Аўдыёказкі на беларускай мове Аудиосказка на белорусском языке
18:08
23.86 MB
410
Белорусская СКАЗКА КОТ МАКСИМ Кир Сабреков 2021
15:14
20.05 MB
2.1K
Як кот звяроу напалохау беларуская народная казка на роднай мове
09:27
12.44 MB
459
Аудиосказки Беларускія казкі Белорусские сказки на белорусском языке
03:12
4.21 MB
223
Аудиосказки Беларускія казкі Белорусские сказки на белорусском языке
02:59
3.93 MB
3.5K
Куфэрак дзіўных гісторый Аўдыёказкі на беларускай мове Аудиосказки на белорусском языке
35:35
46.83 MB
1.2K
Аудиосказка Котик Петрик и мышка на белорусском языке
01:30
1.97 MB
14
БЕЛАРУСКІЯ ПРЫМАЎКІ
06:06
8.03 MB
10.3K
Народная сказка МУЖЫК I ЖОНКА на белорусском языке слушать
05:45
7.57 MB
216
Аудиосказки Беларускія казкі Белорусские сказки на белорусском языке
03:52
5.09 MB
290
Красная ШАПОЧКА на белорусском языке Аудио
08:28
11.14 MB
1K
РАЗУМНАЯ ДАЧКА Беларуская народная казка Белорусская сказка
16:18
21.45 MB
463
Аудио Сказка Золотая яблонька белорусская народная сказка
14:02
18.47 MB
4.3K
Белорусская народная сказка Кот Максим
16:03
21.12 MB
883
Сказка на белорусском языке
06:03
7.96 MB
87
Легкi хлеб беларуская народная казка аудиосказки
07:24
9.74 MB
2.4K
Вядзмярка жанчына і птушка казка этнічнай групы Сэрэр з Сенегалу казка афрыканская
06:18
8.29 MB
3.6K
Беларуская народная лялька КАЗКА ЦЕРАМОК
08:02
10.57 MB
1.7K
Беларуская народная казка
03:48
5.00 MB
875
Беларуская народная казка Разумная дачка
12:55
17.00 MB
2.8K
Сказка КОТИК ЗОЛОТОЙ ЛОБИК сказка на ночь Белорусская мини сказка
03:43
4.89 MB
3.1K
Белорусские сказки
04:07
5.42 MB
18
Беларуская народная казка
06:25
8.44 MB
23
Кіт і кот Б Захадэр Кнігі дзецям па беларуску Чытанка
05:17
6.95 MB
278
Беларуская народная казка Заяц і Вожык 5 клас
07:05
9.32 MB
1K
Аудиосказка Белорусская народная сказка Курочка рябка Слушать онлайн
02:36
3.42 MB
2K
Аўдыёказка Адкуль пайшлі буслы Паданне
01:31
2.00 MB
2.3K
Зайкава хатка Android Preview
24
539.06 KB
231
Беларуская народная казка Стары бацька
03:03
4.01 MB
1.9K
Музыка чарадзей Беларуская народная казка Аўдыёкніга з тэкстам
10:35
13.93 MB
178
Што б ні адбылося Д Гліоры Чытаем дзецям па беларуску Чытанка
02:14
2.94 MB
376
ТРИ ПОРОСЁНКА Аудиосказка на белорусском языке
19:51
26.12 MB
317
А С ПУШКИН Сказка о рыбаке и рыбке на белорусском языке Аудио Читает Ткачёва Виктория
11:55
15.68 MB
145
РАЗУМНАЯ ДОЧЬ белорусская народная сказка
18:13
23.97 MB
4K
Казка Музыки на белорусском языке слушать
05:14
6.89 MB
3.4K
Вельмі галодны ўдаў Чытаем дзецям па беларуску Чытанка
04:54
6.45 MB
887
Аудиосказка Белорусская народная сказка Андрей всех мудрей Слушать онлайн
09:25
12.39 MB
6.6K
Лисья хатка Белорусская народная сказка
02:29
3.27 MB
72
Коцік Петрык і мышка
01:30
1.97 MB
79
Аудиосказка Легкі хлеб Беларуская казка
07:33
9.94 MB
1.1K
Сказка для детей Три Топорика Сказка на ночь от Натальи Фаустовой Белорусская народная сказка
06:21
8.36 MB
7.6K
Як курачка пеўніка ратавала Беларуская народная казка Чытаем дзецям па беларуску
02:43
3.58 MB
4.2K
Андрэй Хадановіч Вершы для дзяцей
11:38
15.31 MB
419
БЕЛОРУССКИЕ СКАЗКИ аудиосказка слушать аудиокнига аудиокниги онлайн аудиокнига слушать
24:05
31.70 MB
356
Учим белорусский язык Урок 21 Лёгкая беседа 2 Вучым беларускую мову Урок 21 Гутарка 2
02:39
3.49 MB
47
Казка Музыкі
05:07
6.73 MB
4K
?
Log in
If this type of authorization does not work for you, convert your account using the link
-
-
Valerij SURKOV (
valsur) wrote,
2013-12-04 01:02:00Valerij SURKOV
valsur
2013-12-04 01:02:00
Recent Posts from This Journal
-
День Парижской Коммуны
…
-
С женским днём – 8 марта!
…
-
Пётр Лебедев
8 марта 1866 года родился русский физик-экспериментатор, первым подтвердивший на опыте вывод Максвелла о наличии светового давления Пётр Николаевич…