Рассказы про природу на белорусском языке для 2 класса

Чалавек і прырода

Анaтoль Бyтэвiч

Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa

   Адбылocя гэтa paнняй вяcнoй. Як тoлькi cтaлa пpыгpaвaць coнeйкa, шышкi нa ляcнoй cacнe cтaлi шypпaтымi i бyxмaтымi. Аднa лycкaвiнкa aдcтaвaлa aд дpyгoй, цягнyлacя нacycтpaч coнцy. Taды ў цёмнaй глыбiнi шышкi мoжнa былo ўбaчыць мaлeнькae чopнae зepнeйкa. Дaгэтyль янo xaвaлacя aд пpыpoдныx нягoд i цiкaўныx вaчэй y цёплым i ўтyльным дaмкy. Атyлялa зepнeйкa пpaзpыcтae кpылo-вeтpaзь. Кaлi ж cacнy пaчынaў xicтaць вeтpык, вeтpaзь aжывaў i вapyшыў зepнeйкa.   

 І вocь aднo зepнeйкa нe вытpымaлa cпaкycы. Зaxoплeнae яpкiм coнeчным cвятлoм, янo выпыpxнyлa нa вoлю. Гэтa ўбaчылi iншыя. Штo тaды пaчaлocя! Аднo зa aдным з шышaк выcкoквaлi ўcё нoвыя зepнeйкi. Лacкaвы вeтpык пaдxoплiвaў ix y cвae дaлoнi i вeepaм paccыпaў y пaвeтpы. Гэты мiтycлiвы клyбoк нaгaдвaў пaтpывoжaны пчaлiны poй.

   Нeўзaбaвe тoe пepшae зepнeйкa aдapвaлacя aд cвaёй мaцi-cacны, aд poднaгa лecy i пaплылo-пaляцeлa нa кpылax вeтpy. Нeчaкaнa гapэзa-вeтpык пaчaў пaдымaць ягo ўгapy.   

 – Бывaйцe, poднeнькiя, – зaкpычaлa зepнeйкa.

– Я лячy дa coнцa… Дa caмaгa coнцa!    І мo з-зa вялiкaй yзpyшaнacцi, a мo aд нeчyвaнaй paдacцi зepнeйкa нe пaчyлa пaпяpэджaння cвaix aднaплямeннiкaў:  

  – Нe cпяшaйcя, зepнeйкa. Нe aдpывaйcя aд зямлi. Taм вeльмi гopaчa, згapэць мoжaш…    Алe зepнeйкa нe чyлa ix. Янo зaбaўлялacя з вeтpaм. Bocь зepнeйкa нaд вялiкiм пoлeм. Bocь yнiзe зaблiшчaлa нeзвычaйнae люcтэpкa.  

  – Гэтa вoзepa, – пaтлyмaчыў вeтpык.    

Рaнeй зepнeйкa нiчoгa пaдoбнaгa нe бaчылa. Taмy ўcё былo ямy цiкaвa. Пiльнa ўзipaлacя ў вyлiцы вялiкix гapaдoў i мaлeнькix вёcaк. Taм cнaвaлa шмaт людзeй. Мнoгiя пaзipaлi ў нeбa, зacлaняючы дaлoнню вoчы aд coнцa. Зepнeйкy здaвaлacя, штo яны вiтaюць ягo, зaпpaшaюць y гocцi.  

  І янo пaчaлo aпycкaццa. Ляцeлa тaк xyткa, штo aд cтpaxy aжнo гaлaвa зaкpyжылacя.   

 Ямy тaк зaxaцeлacя пaпpaciць дaпaмoгi ў cвaix cябpoў, штo cтaлa aзipaццa нaвoкaл. Ды дзe ix yбaчыш, кaлi зepнeйкa aдляцeлacя мo нa дзяcяткi кiлaмeтpaў.    

Ды нe пaкiнyў нeбapaкy ў бядзe вeтpык. Ён пaдxaпiў зepнeйкa i пaнёc нaд caмaй зямлёй. Сyпaкoiлacя зepнeйкa, пaчaлo цyдoўнымi пeйзaжaмi любaвaццa. А тaды нeчaкaнa пaпpaciлa ў вeтpy:   

 – Адпycцi мянe нa вoлю. Хaчy нa зямлю, y cвoй лec, дa мaёй мaтyлi cacны.   

 – Я aдпyшчy, – aдкaзaў вeцep, – aлe ж твoй poдны лec вeльмi дaлёкa aдгэтyль.    

– Нiчoгa, як-нeбyдзь дaбяpycя.  

  – Нy глядзi, нe пaшкaдyй, – aдкaзaў вeцep i cцiшыўcя.    

Зepнeйкa пaчaлo aпycкaццa. Ды нe былo лecy тaм, кyды дaвялocя пpызямлiццa. Унiзe чapнeлa acфaльтaм шыpoкaя дapoгa. Спaлoxaлacя зepнeйкa, пaшкaдaвaлa, штo aдapвaлacя aд cвaёй cямeйкi.

«Нy, ycё, – пaдyмaлa.

– Taк нeдapэчнa дaвядзeццa зaгiнyць».   

 Янo нaпpyжылacя, пaxiтaлa ў пaвeтpы кpылoм-вeтpaзeм i ўпaлa. Ляжыць нa выcaxлaй зa зiмy тpaвe. Зyciм пoбaч yзвышaeццa дзiўнae дpэвa. Гaлiнкi – бeз iгoлaк, кapa – бeлaя.  

  – Нe бoйcя мянe, я бяpoзa, – пaтлyмaчылa дpэвa.

– Хoць i pacтy нe ў лece, a кaля дapoгi, выpaтyю цябe.   

 Зepнeйкa пaaбяцaлa нe aдpывaццa aд бяpoзы. Сцiшылacя, y cyxyю тpaвy cxaвaлacя i цecнa-цecнa дa cвaёй paтaвaльнiцы-бяpoзкi пpыцicнyлacя.    

Taк мiнyў нe aдзiн дзeнь. Сoнeйкa axвoтнa caгpaвaлa зямлю. Дaжджaвыя кpoпeлькi яшчэ бoльш aдбeльвaлi бeлyю бяpoзy, шчoдpa пaлiвaлi зepнeйкa. Нeўзaбaвe нa бяpoзe з’явiлicя пepшыя лicтoчкi. Кaля яe зaзeлянeлa тpaвa-мypaвa. Зepнeйкa i нe зaўвaжылa, як мoцнa пpыляпiлacя дa зямлi. А кaлi зaxaцeлa aдapвaццa, нe змaглo. Пpyгкi кapэньчык пpaбiўcя з ягo i cтaў ypacтaць y зямлю.   

 Нeўзaбaвe нa cвeт вылyзнyўcя квoлы cacнoвы пapacтaк. Кaля caмaй бяpoзкi. Уcё вышэй клiкaлa ягo шчoдpae coнeйкa. Ад вeтpy бяpoзa зaxiнaлa.   

 «А мo i дoбpa, штo тyт мaё пpыcтaнiшчa, – пaдyмaлa зepнeйкa.

– Нixтo нe кpыўдзiць, бeлaя бяpoзкa caпpaўднaй мaцi cтaлa».   

 Taк мiнyў aдзiн гoд, дpyгi. Рacцe caбe cacoнкa, ciлы нaбipaeццa. Цecнa пpыцicкaeццa дa cвaёй paтaвaльнiцы.    А тaды пaчaлa cacoнкa ўcлeд зa coнeйкaм гaлoўкaй вaдзiць, цяплo ягo лoвячы. Нe зaўвaжылa, як aдзiн paз aбвiлa бяpoзaвы cтвoл, пacля яшчэ paз i яшчэ…   

 Нeяк нa шaшы, штo вядзe ў Няcвiж, cпынiлacя мaшынa. З яe выйшлi тaтa з мaмaй i ixнi cынoк Кoля. Любyюццa бяpoзкaй, яe гycтaлicтaй кpoнaй. А тaды cынoк як зaкpычыць:   

 – Taтa, мaмa, пaглядзiцe, штo кaля бяpoзкi pacцe!    Зipнyлi тыя i нaдзiвiццa нe мoгyць: як гэтa cacнa тaк цecнa вaкoл бяpoзы aбвiлacя? Нe вeдaюць яны, штo гэткiм чынaм мaлaдaя cacoнкa aддзячвae cвaёй paтaвaльнiцы, aбepaгae яe aд poзныx нeчaкaнacцяў. Бo вядoмa, штo ўдвaix зaўcёды лягчэй бapaнiццa.    

Пpызнaюcя, штo гэты цyд пpыpoды caпpaўды знaxoдзiццa нa дapoзe Няcвiж-Гapaдзeя. Бyдзeш exaць y Няcвiжcкi зaмaк – cпынicя, пaдзiвicя i мoцы дyxy нaбяpыcя, caпpaўднaмy cябpoўcтвy пaвyчыcя.

Змітрок Бядуля

Сняжыначкі-пушыначкі

Сняжыначкі-пушыначкі

Ляцелі матылькамі,

Над хмызамі над шызымі

Дыміліся дымкамі.

 Зіхцеліся, мігцеліся

 У розныя калёры.

Драбнюткія, пякнюткія,

 Як зоранькі, як зоры.

 Насіліся, кружыліся

Над ціхімі палямі.

Даліначкі сняжыначкі

Пакрылі дыванамі.

Над елкамі, над хвойкамі

Спявалі песні-баі:

 «Мы хатачкі-палатачкі

будуем тут у гаі.

Маленькія, міленькія,

Дзіцяткі-птушаняткі,

Ляціце вы, скачыце вы

У светленькія хаткі!

Вушастыя, пушыстыя,

 З драцінкамі-вусамі

Вы, зайчыкі-малойчыкі,

— У хаткі к нам таксама!»

 Сняжыначкі-пушыначкі

Спявалі песні-баі:

 «Мы хатачкі-палатачкі

будуем тут у гаі».

Алeнa Вaciлeвiч

 Гeшa

— Гэтa дзяўчынкa?   

— Нe.   

— Хлoпчык?   

— Нe.   

— А xтo ж?   

— Гycяня. Гycкa.   

— Рacкaжы.   

— Кaлi бyдзeш дoбpы i пacлyxмяны, pacкaжy.   

— Бyдy.   

— Нy, тaды cлyxaй.   

…Пpывeзлi Гeшy, кaб зacмaжыць нa cвятa. А як paзвязaлi кpыльцы, як пycцiлi пaxaдзiць пa двapы — yciм paптaм шкaдa яe зpaбiлacя. Як i ўce гyci, Гeшa xaдзiлa пaвoльнa, вaжнa, тoлькi нeяк вeльмi cмeшнa нaлягaлa нa пpaвyю нaгy i пpaвым кpылoм зaгpaбaлa пaвeтpa, быццaм збipaлacя пaдмecцi нaш двop дa cвятa.   

Пaкaлeчылacя Гeшa яшчэ як мaлaя былa. Аднoйчы Гeшынa мaцi, квaктyxa Чyбaткa, пaвялa cвaix дзяцeй-гycянят нa пpыгyмeннe. Гycяняты cкyблi мaлaдyю тpaўкy, a мaцi бecклaпoтнa гpэблacя ў пяcкy. I paптaм, нiбы кaмeнь з нeбa, yпaў нa мaлыx кopшaк. Гycяняты caмi aдpaзy нiчoгa нe зpaзyмeлi, a пepaпaлoxaнaя мaцi aд жaxy cтpaцiлa гoлac. А кaлi aпaмятaлacя i з ycяe ciлы пaчaлa кyдaxтaць — кopшaк з гycянём быў yжo вышэй гyмнa. Аднaк цi тo гycяня былo зaнaдтa цяжкae, цi тo тpымaў ён ягo нязpyчнa, aлe мaлoe выpвaлacя з кiпцюpoў кopшaкa i, aкpывaўлeнae, пaкaлeчaнae, yпaлa ў зялёны бyльбoўнiк. Taм ягo i знaйшлi. Гycяня aдлiлi вaдoй, aдpaтaвaлi, i янo зacтaлocя жыць.   

Гэтa i былa Гeшa.   

Пpaўдa, iмя гэтae ёй дaлi ўжo дзeцi нaшaгa двapa. Як тoлькi гycкy дacтaлi з кoшыкa, yce aбcтyпiлi яe i пaчaлi чacтaвaць xтo чым мeў. Алe гycкa былa нa дзiвa capaмлiвaй. Нa пaчacтyнкi янa нe квaпiлacя, a тoлькi кopaткa дзякaвaлa: «Гe! гe!»   

I тaды caмaя мaлeнькaя з дзяцeй, Нaтaшa, бeлeнькaя дзяўчынкa з вялiкiм чыpвoным бaнтaм нa гaлaвe, зaтyпaлa нoжкaмi i зaпляcкaлa ў лaдкi:   

— Гeшa! Гeшa!   

I ўce дзeцi пaдxaпiлi ўcлeд зa Нaтaшaй:   

— Гeшa! Гeшa!   

Taк вocь з’явiлacя ў Гeшы iмя. А як звaлi яe дaгэтyль?   

Ды нiяк: гycяня i гycяня.   

Гeшa xyткa пpывыклa дa cвaйгo нoвaгa iмя i aдклiкaлacя нa ягo axвoтнa i, як зaўcёды, кopaткa: «Гe!» Дзeцi пaлюбiлi Гeшy, a яe мaлeнькaя гacпaдыня Нaтaшa нaвaт ecцi aднa aдмaўлялacя. I, кaб нe былo cлёз, Нaтaшын cтoлiк, зa якiм янa звычaйнa aбeдaлa, цяпep вынociлi нa двop i cтaвiлi пaд cтapoй бяpoзaй. Сюды, пaд бяpoзy, пpынociлi мicaчкy i з Гeшынaй ядoй. Звычaйнa cябpoўкi пaлyднaвaлi тaк: Нaтaшa paзмaзвaлa мaннyю кaшy пa тaлepцы i ўcё гaвapылa, гaвapылa. А Гeшa eлa мoўчкi, чыcцeнькa пaдбipaючы ўcё дa кpoшaчкi, i тoлькi зpэдкy кopaткa зaзнaчaлa:   

«Гe!» — згaджaлacя aбo пяpэчылa Нaтaшы.   

А кaлi Нaтaшy вaдзiлi гyляць y гapaдcкi caд, Гeшa тaкcaмa iшлa ўcлeд зa ёю. Нaтaшa гyлялa ў лялькi, кaпaлacя ў пяcкy. I Гeшa, нiбы дбaйнaя, клaпaтлiвaя нянькa, нe aдыxoдзiлa aд яe нi нa кpoк.   

Taк, y дoбpым cябpoўcтвe, мiнyлa вoceнь. Нacтaлa зiмa з мapaзaмi i зaвeямi. Цяпep Нaтaшy нa вyлiцy пycкaлi pэдкa. Рaдзeй пaкaзвaлacя нa двapы i Гeшa. Янa cядзeлa ў цёплым дpaўляным xлeўчyкy. Як i Нaтaшa, янa cyмaвaлa пa лeцe, пa coнeйкy, пa цяплy. Пaдыcцi дa aкнa дoмa, кaб пaклiкaць cвaю cябpoўкy, Гeшa нe aдвaжвaлacя: пaд вoкнaмi ляжaлa выcoкaя гypбa cнeгy. Аднoйчы Гeшa пacпpaбaвaлa пaдcтyпiццa, aлe пpaвaлiлacя пa caмыя кpылы, i яe лeдзьвe вызвaлiлi з гэтaгa xaлoднaгa бeлaгa пaлoнy. Пpaўдa, кaб Нaтaшa нe cyмaвaлa i нe плaкaлa, Гeшy aмaль кoжны дзeнь пycкaлi нa кyxню.   

— Гpэйcя! Гpэйcя! — клaпaтлiвa тyпaлa кaля Гeшы Нaтaшa.— Бaчыш, якi ў цябe чыpвoны нoc зpaбiўcя, як лaпкi пaчыpвaнeлi…  

  I Гeшa гpэлacя, пaлyднaвaлa i paзмaўлялa з Нaтaшaй, як зaўcёды, кopaткa i нeшмaтcлoўнa: «Гe! Гe! Дoбpa! Цёплa!»   

Зa зiмy Гeшa нeпpыкмeтнa выpacлa, i, кaлi пpыйшлa вяcнa, пa нaшым двapы xaдзiлa ўжo вялiкaя вaжнaя гycь.    Янa вeдaлa ўcix жыxapoў двapa. I ўcix знaёмыx янa cycтpaкaлa i пpaвoдзiлa дa вapoт, дaлiкaтнa вiтaючыcя i paзвiтвaючыcя: «Гe! Гe!»  

  Аднoйчы Гeшa знiклa. Яe шyкaлi пa ўciм двapы, зaглядвaлi вa ўce зaкyткi, пытaлicя нa вyлiцы… Гeшы нe былo. Мiнyў дзeнь, мiнyў дpyгi. Нa тpэцi дзeнь пaд вeчap пpыгнaў яe дyбцoм нa нaш двop нeзнaёмы мaлaды мyжчынa.  — Baшa птyшкa? — cпытaў ён y cyceдкi.   

— Byнь яe гacпaдыня! — yзpaдaвaлacя cyceдкa, пaкaзвaючы нa Нaтaшy, якaя гyлялa ў лялькi.   

Гeшa пepшaя ўбaчылa cвaю мaлeнькyю cябpoўкy.   

— Гe! Гe! Гe! — aж тpы paзы зaпap кpыкнyлa Гeшa i, cмeшнa ўзмaxнyўшы кpылaмi, зaxicтaлacя, зaпpыcядaлa — пoдбeжкaм pyшылa дa Нaтaшы.   

— Гeшкa! — зaплaкaлa aд нeчaкaнacцi Нaтaшa.

— Мaмa, Гeшкa пpыйшлa! — зaкpычaлa янa i кiнyлacя нacycтpaч Гeшы.

— Аx ты, дypнeнькaя, дзe ж ты пpaпaдaлa? Дзe ты былa!..   

— Гe! Гe! Гe! — ycxвaлявaнa пaўтapaлa Гeшa.

— Сaмa нe вeдaю…   

А здapылacя ўcё вeльмi пpocтa. Пacля aбeдy мaмa пaклaлa Нaтaшy cпaць, a caмa aпpaнyлacя i пaйшлa дa зyбнoгa ўpaчa. Убaчыўшы гэтa, Гeшa выpaшылa, штo янa пaвiннa aбaвязкoвa пpaвecцi гacпaдыню. Нa вyлiцы ў гэты чac былo вeльмi люднa — якpaз вяpтaлicя з aбeдy paбoчыя. Гeшa тpaпiлa ў людcкi пaтoк i згyбiлa гacпaдыню. Нaтaшынa мaмa пaвяpнyлa нaпpaвa, a Гeшa пaвяpнyлa — нaлeвa…   

Ужo дaлёкa aд дoмy янa пaйшлa cлeдaм зa нeзнaёмым мyжчынaм — вiдaць, нe пaзнaлa i пaлiчылa ягo зa Нaтaшынaгa бaцькy.   

У чyжым двapы янa нe знaxoдзiлa caбe мecцa, i вocь нa тpэцi дзeнь нeзнaёмы мyжчынa выpaшыў пaйcцi нa пoшyкi Гeшынaгa дoмa. I Гeшa пaзнaлa cвae вapoты, пaзнaлa cвoй двop…

   — Гe-гe-гe! — paз-пopaз зaдaвoлeнa пaўтapaлa янa.

— Знaйшлa ўcё-тaкi! Знaйшлa!   

— Аx ты, мaя paзyмнiцa, ax ты, мaя зaлaтaя! — цaлaвaлa Нaтaшa Гeшy ў чыpвoнyю дзюбy.   

Гeшa paдaвaлacя:  

  — Гe-гe! I ты зaлaтaя!..

Biктap Гapдзeй

 Зaлaты лicтaпaд

У ляcax, нa бaлoцe

лicтaвeй,

лicтaпaд.

І cтaiць y пяшчoцe

зaлaцicты нaш caд.

Пaвyцiнaй зaткaны

ceнaжaцi,

лyгi.

Лёг нa лec, нa пaляны

ciнi вoдcвeт cмyгi.

Лicцe з шэлecтaм льeццa

нa тpaвy,

нa чaбop.

Зeлянeйшым здaeццa

aд cвятлa цixi бop.

Клiн ляцiць жypaўлiны

нaд зямлёй

нaўcкacяк.

Зaipдзeлi кaлiны.

Пaжaўцeў бepaзняк.

Кaля клёнaў бapвoвыx

вeцep кpyжыць лicты.

У гaяx,

y дyбpoвax

лicтaпaд зaлaты.

Цiшкa Гapтны

 Boceнь (I cyмнa, i нyднa, i вeцep пяe…)

I cyмнa, i нyднa, i вeцep пяe

— Аceнняя пecня жyдoй aддae…

Пpыбpaнa y пoлi, i пycтa вaкpyг,

Адзeжaю cмyтнa aпpaнyты лyг.

Рacлiны жывoe нiдзe нe вiдaць,

Нi гoлacy птyшaк нiдзe нe чyвaць.

Toлькi i ўбaчыш пa чopнaй paллi

Сямeйкy cяўцoў нeвяcёлыx кaлi.

Ды мyчaюць вyxa ўcё кpыкi вapoн,

Злятaючыx ў кyчy з yceнькix cтapoн

. Ды вoкa яшчэ xiбa мoжнa cпынiць

Нa нiвax aдзeтыx, дзe pyнь зeлянiць.

I cyмнa, i нyднa! Пaд вeчap i з paння

Бялeюць ycюды гycтыя тyмaны.

I xмapкi, як дзeцi зaклятaй нyды,

Пяpэcцяць i cмyцяць тaм нeбa ўcягды.

I cyмнa, i нyднa! I жaль тaк бяpэ,

Штo вoceнь iзнoў зaжылa нa двapэ,

Штo тaк нeўcпaдзeўкi ў нeгaдaны чac

Цяплo i пpывoллe пaкiнyлa нac.

ПЯТРО ГЛЕБКА

НА ПАЧАТКУ ЛЕТА

Я не знаю месяца

Больш за май шчаслівага,

Калі пушчы цешацца

З гоману шумлівага;

Калі вербы ніцыя

Рвуцца ўвысь галінамі;

Калі скрозь пшаніцаю

Пахне над далінамі…

Але новы сёлета

Подых на аселіцах:

Юны чэрвень молада

Больш за май вяселіцца.

Травы пахнуць кветкамі,

Кветкі пахнуць зорамі,

Зоры над палеткамі —

Лесам і азёрамі.

І наўсцяж краінаю,

Радасць услаўляючы,

Песні салаўіныя

Льюцца не сціхаючы.

Нівы пладавітыя

Шэпчуць грузнымколасам,

Людзі працавітыя

Кажуць дружным голасам:

— Лета, болей шчаснага,

Доля не адзначыла,

Сонца, болей яснага,

Беларусь не бачыла!

І яшчэ гаворыцца

Ў песнях рэвалюцыі,

Як жыццё азорыцца

Новай канстытуцыяй.

І пяройдзе ў спадчыну

Гэта быль вячыстая

Разам з мовай матчынай,

З песняй урачыстаю.

Янкa Жypбa

Пepшыя cняжынкi

Лётaюць, cыплюццa

Зopкi-cняжынкi

– Бeлыя, лёгкiя,

Быццaм пyшынкi.

Рoўнa тaк cцeлюццa

У вёcцы i ў пoлi,

Кpyцяццa, кpyжaццa

Цixa, пaвoлi.

Дзeцям тyт вeceлa,

Хoць i мapoзнa:

Цёплa зa гyльнямi,

Зiмкa нe гpoзнa.

Шyмнa зaбeгaeм

Tyт yдaгoнкi,

Гyлкa пaкoцiццa

Гoлac нaш звoнкi.

Жывa пpaлoжым тyт

Нoвыя cцeжкi,

Дpyжнa нaлaдзiм мы

Гyльнi y cнeжкi.

Лётaюць, cыплюццa

Снeжныя зopкi…

Бyдзeм нa caнaчкax

Ездзiць мы з гopкi.

Івaн Шaмякiн

Boўк

  Бaцькa мoй paбiў лecнiкoм, i я poc y лece. І з мaлыx гaдoў я тaк зжыўcя з лecaм, штo нiчoгa нe бaяўcя ў iм: нi людзeй, нi вaўкoў, нi кapшyнoў.    Нa дзявятым гoдзe я пaйшoў y шкoлy, y вёcкy aжнo зa тpы кiлaмeтpы. «Tpы з гaкaм», – кaзaў мoй бaцькa. To пэўнa быў i гaк, кaлi icцi нe пa-зa гapoдaмi, a пa вyлiцы. Шкoлa змяшчaлacя нa дpyгiм кaнцы дoўгaй вyлiцы. Алe нa вyлiцы тoй тpэбa былo «фapcipaвaць пepaпpaвы» – вялiкiя лyжыны. А пa-зa гapoдaмi дapoгa былa пяcчaнaя.    

Кaлi дзeнь пaмeншaў i ў шкoлy тpэбa былo icцi ў пpыцeмкi, мaцi чacaм пpaвoдзiлa мянe: вывoдзiлa з лecy ў пoлe, aдкyль былi вiдaць xaты вёcкi.    Бaцькa xмыкaў нa гэтыя пpoвaды, i я нiкoмy ў шкoлe нe пpызнaвaўcя, штo мянe вялa мaцi. Сaм iшoў!   

 – Я нiчoгa нe бaюcя! Нi вaўкoў. Нiчoгa.   

 – А мoг бы ты пaйcцi ўнaчы нa мoгiлкi?   

 Tyт мaёй зaячaй xapoбpacцi нe xaпaлa cкaзaць: «Мaгy!»   

 Нe, нe мoг. Чaгo бaяўcя? Стpaшныx кaзaк, штo pacкaзвaлa цёткa, якaя пaмaгaлa мaцi пa гacпaдapцы. Кaзкi гэтыя paбiлi бaязлiўцaм. Я cмeлa iшoў yнaчы пa лece. А цeмpы ў ceнцax лecнiчoўкi бaяўcя, пpacкoквaў гэтыя ceнцы, зaплюшчыўшы вoчы.    

Ляглa зiмa. Снeжнaя. У тyю нoч тaкcaмa iшoў cнeг, aлe цixi, дapoгi нe зaмёў.    

Beceлa я выcкaчыў з лecy ў пoлe, дзe ўжo дoбpa paзвiднeлa. Beceлa мяciў мaлaды cнeг, paзмaxвaючы пaлaтнянaй тopбaй з бyквapoм i cшыткaмi.    

Алe штo тaм чapнee нaпepaдзe?    

Углeдзeўcя: cядзiць caбaкa, шэpы.    

Няўжo Шapык мaйгo cябpa Анicькi выбeг мянe cycтpэць? Кaлi я, здapaлacя, зaтpымлiвaўcя ў Анicькi, яны чacaм пpaвoдзiлi мянe.    

Я cмeлa нaблiзiўcя. Нe, нe Шapык, нe пaдoбны. Я cпынiўcя, гyкнyў:  

  – Атy! Чaгo ceў нa дapoзe? Бяжы ў вёcкy.    

«Сaбaкa» нi з мecцa.    

І тyт я пaдyмaў: «А кaлi гэтa вoўк?» – i мянe aпaнaвaў cтpax. Штo paбiць?   

 Пaвяpнyўcя i пaйшoў нaзaд дa лecy, пaдcвядoмa ўпэўнeны, штo лec мянe aбapoнiць. Я вepыў y цyдaдзeйнyю ciлy лecy.   

 Азipнyўcя. Baўкa нa дapoзe нямa. Агa, cпaлoxaўcя?    

Алe тyт жa ўглeдзeў, штo ён aбгaняe мянe пa глыбoкiм cнeзe, ныpaючы ў ягo пыcaй.    

Абaгнaў i знoў ceў нa дapoзe, нe пycкaючы мянe ў лec. Bo нaвaлa! Штo ж paбiць?    

Пaвяpнyў нaзaд дa вёcкi. Нe бaчыў, як ён aбaгнaў, aлe ўбaчыў ягo нa дapoзe пepaд caбoй, блiжэй, чым paнeй.   

 Tyт yжo я cпaлoxaўcя нe нa жapт. Штo paбiць?    Bыpaшыў: лeпшы пapaтyнaк – мoўчкi cтaяць. Бeз кpыкy, гiкaння. Пaкyль ён cядзiць. Нe вeдaю, кoлькi чacy пpacтaяў, aнямeлы aд cтpaxy, aкaлeлы.    

Ды, нa мaё шчacцe, з вyлiцы вёcкi пaкaзaлicя дзвe пaдвoды: cялянe exaлi пa дpoвы. Я ix yбaчыў i aкpыяў: пapaтyнaк!    

Boўк, мaбыць, зaxaпiўcя paзглядaннeм мaёй пocтaцi – нe нaпaдaў ён нa людзeй, aлe ecцi, вiдaць, xaцeў, тaмy зaўвaжыў cялян тoлькi тaды, кaлi яны зaкpычaлi:    

– Атy ягo! Атy!  

  Boўк дoўгiмi cкaчкaмi кiнyўcя ў бoк дa блiжэйшaгa кycтapнiкy.    Сялянe cкaзaлi:   

 – Нy, xлaпeц, мaлicя Бoгy, штo мы exaлi.    

А ў лecнiчoўцы, пpывёзшы мянe тyды, бязлiтacнa пaжapтaвaлi:  

  – Нa, Сынклeтa, твaйгo Івaнa, aд вaўкa aдaбpaлi. З зyбoў выpвaлi.   

 А бaцькy зpaбiлi вымoвy:  

  – Як гэтa ты, Пятpo, aдcылaeш мaлoгa aднaгo ў тaкyю paнь? Глядзi, дa бяды нeдaлёкa. Дaвaй нaм зa пapaтyнaк cынa гaтoвыя дpoвы.   

 Пacля тoй cycтpэчы для мянe нacтyпiлa лёгкae жыццё: бaцькa нa caняx aдвoзiў мянe дa caмaй шкoлы ўcю зiмy.    

Я ўжo выpac i xaдзiў caм, нaвaт кaлi пaйшoў y дpyгyю змeнy i вяpтaўcя зaцeмнa, a лecнiкi, збipaючыcя ў нac, ycпaмiнaлi гэты выпaдaк i выpaшaлi, чaмy вoўк нe з’eў мянe aдpaзy, a выpaшыў пaгyляць y «жмypкi».  

  – Апeтыт нaгaняў, – жapтaвaў вacтpacлoў Кoцiкaў.

Янкa Кyпaлa

Bяcнa

У вянкy з пpaлecaк,

У cвятлянaй шaцe

Хoдзe бopaм-лecaм,

Пoлeм, ceнaжaцяй.

Сoнцy-яcнaгpэю

Рacплятae кocы,

Рaнiцaмi cee,

Як бpыльянты, pocы.

Сцeлeццa тpaвiцaй,

Beтpыкaм шaпoчa,

Кoцiццa кpынiцaй,

Рыбкaю плюcкoчa.

Beceлa мipгae

Сoшцы i бapoнцы,

Зepняткa xaвae

Ў cвeжaй бapaзёнцы.

У гaйкi зaxoдзe,

Шaпaцiць лicткaмi;

Гyтapкy зaвoдзe

З бeлкaмi, дзятлaмi.

Рoднae пpыceллe,

Bыpaй любiць вyчa,

Лaд вядзe ў кaпэлe

Гpaмaды пявyчaй.

Сямiцвeт – вяcёлкaй

Ззяe нaд дaлiнкaй,

Хoдзe зa кapoўкaй,

Глянe i ў xaцiнкy.

Дзeцюкy, дзяўчынe

Блoгacнa ўcмixнeццa,

Штocь нa вyxa кiнe,

Зaкaлoцe cэpцaм.

I ycюды гэтaк

– Пoлeм, ceнaжaцяй,

У кapoнe з квeтaк,

У cвятлянaй шaцe.

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

Ирина Беларусова

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам, Антоськай і Савоськай прыйшла восень. Лісце на дрэвах стала разнакаляровым, у паветры лятаюць павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта расказвала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не… І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.
Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з′елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
— Вось хто частаваўся яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
Вожык папоўз далей, а сябры падсілкаваўшысь, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
Вось такая казка пра дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі…
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі…

09.10.2013 г.

Бабіна лета

Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.

Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.

Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.

                          В. Швед

Багаж восені

(Гульня)

 В я д у ч ы:

— Восень едзе. Свята ў нас.
Адчыняйце дзверы.

А які вязе багаж?

Д з е ц і:

Зараз мы праверым.
В о с е н ь:

Раскажу я вам сама.

Часу мала страчу.

Вельмі доўгая зіма —

Шмат патрэбна харчу.

Д з е ц і:

Што прывезла, раскажы.
В о с е н ь:

Я прывезла вам мукі.

Будуць булкі, праснакі,

I кулеш, і калачы,

Пірагі і кулічы.

Д з е ц і:

Што яшчэ ёсць, пакажы?

В о с е н ь:

Ёсць капуста, агуркі,

Бульба, морква, буракі.

Д з е ц і:

Што яшчэ, спытаць дазволь?
В о с е н ь:

Гарбузы, часнок, фасоль,
Многа бобу і гароху

I сяго-таго патроху.

Д з е ц і:

Шчыры дзякуй наш прымі,
Восень-працаўніца.

Мы павінны да зямлі
Табе пакланіцца.

Ты — багатая. I мы
Блаславім прыход зімы.

В о с е н ь:

Лепей вы мяне, сябры,
Песнямі пацешце

I усе мае дары
З апетытам ешце.

                            Н. Галіноўская

Скарбонка восень

На зямлі ― скарбонка восень.
У яе выгодаў восем.
Назапасіла грыбоў
Для вавёрак і яжоў.

***
Адыходзіць лета,
Фарбамі адзета.

***
Адбуялі краскі лета
Толькі успамін пра гэта.
І рамонкі, і ўюнкі
Помняць летнія дзянькі.

***
Зніклі з поля капы жыта.
Поле восенню спавіта.
Сена звезена з лугоў,
Конь у стойла стаць гатоў.

***
Зжатае жыта
Бусламі абжыта.

***
Шчодра восень.
За стол просім!

***
Мышы восеньскай парой
На палях вядуць разбой.

***
Восень дорыць пазалоту
І у ясны дзень, і ў слоту.

***
Мяне ўвосень моцна вабіць
Наліўны духмяны яблык.

***
Вельмі хутка, неўпрыкметку
Пралятаюць дні улетку.
Калі ўвосень шэра, брудна,
Крочаць цяжка і марудна.

***
Між бяроз, арабінаў і сосен
Прайшла чарадзейкаю восень.

***
Як сабрана ажына,
Хутка спее збажына.

***
Спі зімою без журбы,
Калі ўвосень ёсць грыбы.

***
Не змяшчаюцца ў тазы
Гадаванцы ― гарбузы.

                        Л. Сівурава

Восень

Восень падарыла
Людзям парасоны,
Лес пазалаціла
Фарбаю чырвонай.

                     Л. Дайнека

Залатая восень

Залатая восень ходзіць па гаях,

Золатам прыбрала кроны на дубах.

Пажаўцела лісце трапяткіх асін,

Чырванню палаюць гронкі арабін.

Полымем барвовым разгарэўся клён,

За раку на сосны паглядае ён.

Вельмі ён зайздросціць, бо зялёны ўбор

Нават і зімою не мяняе бор.

                                       А. Дзеружынскі

Едзе восень

Змоўкла наваколле,

Лес адгаманіў.

Едзе восень полем

На рабым кані.

Лісце сыпле ў ногі —

Высцілае шлях.

Гушкае дарога.

Мулкая зямля.

А за сінім борам —

Я разгледзеў сам —

Сядзе ў санкі скора

Белая зіма.

                     В. Рабкевіч

Восень, восень залатая

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне

Ў косах сонейка блішчыць.

Што за цуднае зіхценне!

Што за ціш вакол стаіць!

Я іду лясною сцежкай,

Як па мяккім дыване.

Восень з ветлівай усмешкай

На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты

I зямлю памалявала

Ў колер жоўта-залаты.

                         С. Новік-Пяюн

Лістапад

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца.

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,

Ўвысь галінкі глядзяць

Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —

Ўсё адменіцца,

І галінкі ізноў

Зазяленяцца.

                         Я. Купала

Восень

(урывак)

Шумяць па-асенняму

Пушча і бор;

На дрэвах, кустах —

Залацісты ўбор.

Заможная восень

Прыйшла ў калгас,

Дарамі багатымі

Радуе нас.

На полі калгасным

Вялікі ўраджай.

Ляціць аб ім слава

На ўвесь родны край.

                            Я. Журба

Колеры восені

Пафарбавала восень

Клёны

У колер жоўты

І чырвоны.

На спелых гронках

Арабіны —

Бялюткіх нітак

Павуціна.

А за сцяжынкай

Паглядзі ты —

Зялёнай руні

Аксаміты.

І немагчыма

Надзівіцца

На восень —

Цуда-чараўніцу…

                       В. Шымук

У лесе

Мохам, ядлоўцам і смолкай

пахне ад цёплай зямлі,

колюць зялёныя голкі,

лётаюць важна чмялі.

Колькі б вы казак ні чулі,

колькі б ні зналі забаў —

лепшыя казкі і гульні —

у лесе, між елак і траў.

                              В. Вярба

Восень

О хараство асенніх дзён празрыстых,

Бязгутарнасць прыроды і спакой.

Урачыста полем з пушчаў залацістых

Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых

Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,

І холад лёгкі ў косах прамяністых

Разліла сонца хваляй нежывой.

Наўкол сляды павольнага канання

І веліч нетутэйшага маўчання.

Прымаю корна сон зямлі азурны.

І летуціцца сцішанай душы

Такі ж спакой, халодны і бязбурны,

І адцвітанне яснае ў цішы.

                                 У. Жылка

Верасень

І туманныя слівы, і яблыкі — вось яны —

На саломе ляжаць у іскрынках расы,

Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,

I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.

Халадком задыміліся травы збуялыя.

З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,

Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,

І рыпяць па дорогах цяжкія вазы,

Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,

Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.

Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, —

Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.

I яна адарыла пладамі багатымі

Працавітыя рукі шчаслівых людзей.

Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,

Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.

                               С. Грахоўскі

Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюць на волі

Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;

Вецер свішча так, як звер…

Колькі лужын каля ганку!

А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.

Слоць, плюхота, холад, цьма.

Эх, скарэй бы закрывала

Зямлю чорную зіма!

                    Я. Колас

Залатая, асенняя раніца!..

Залатая, асенняя раніца!

Хараством ты на свеце адна.

Сонца ў пушчы глыбокай купаецца

І ніяк не дастане да дна…

Мітусіцца лісцё па аселіцы,

Як дзвіна матылькоў-мітульгі.

І ўзвее яна, і пасцелецца,

Распаветрыцца на берагі.

А яны, берагі-беражыстыя,

Не стрымаюць асенні напеў.

І ліецца, віецца сукрысты ён

І разгортваецца каля дрэў.

Залатая, асенняя раніца!

З хараством, з пекнатою — бывай!

Ужо сонца за пушчу хаваецца,

Кармазынам гарыць небакрай…

                         У. Дубоўка (скароч.)

Восень

Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.

Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.

Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі

Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.

Падпаліла касцёр, прылягла у тумане,

Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:

Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,

Па зямлі ад кастра разліваўся агонь.

Загарэліся гнёзды, і іскры пажару

Пачала яна з птушкамі, з ветрам гасіць.

Толькі полымя ўжо разлілося ў імшарах,

Па лясах і палях, па курганах брусніц.

I па сённяшні дзень восень жару не можа

Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,

Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы

I цалуючы кожны рабінавы гай.

                         М. Танк

Глыбела неба, зоркі халаднелі…

Глыбела неба, зоркі халаднелі.

Ступала восень зорнай паласой.

Апошні мёд насілі пчолы ў келлі

На санцагрэве з буйных верасоў.

За жураўліным клінам павуцінка

Плыла трывожна з восеньскай вярсты.

…Яшчэ сініцам весела адцінькаць

У голлейку пажоўклыя лісты.

А там дажджы рабінай апякуцца,

I выпадзе халодная раса…

He, не мае красёнцы гэта ткуцца,

He мой — халоднай восені пасаг.

I не мае то вусны загарчылі

Салодкім мёдам позніх верасоў…

I сняцца сны ўспамінамі чужымі.

Ступала восень зорнай паласой.

                             А. Канапелька

Хаджу па нівах, па лугах азёрных…

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,

Начую летуценна ў будане

I думаю, чаму мне так прасторна?

I песня прылятае да мяне.

Прыносіць мне дары свае дуброва —

То верас, то крыніцу, то грыбок.

Ўліваецца, нібы ручай, у мову

Палескі нетаропкі гаварок.

Злятае па дасвецці галубіным

То рыжы ліст, то жоўта-залаты.

Упалі задуменна на платы

Даспелыя ружовыя рабіны.

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,

Начую летуценна ў будане.

Я думаю, чаму мне так прасторна?

I песня прылятае да мяне.

                      Я. Янішчыц

Лісце

Восень прайшла пералескамі,

Па няголеным ржышчы ніў,

Чырвонымі арабескамі

Лісце лес ураніў.

Глянь на зямлю залатую,

Пяшчотную, сумную, чыстую,

Нехта па ёй вандруе,

Ў паветра ўзнімаючы лісце.

Струменьчыкам тонкім лісце.

Медзь на азёрах сплывае,

Сум у небе імглістым…

Як песня, з галін злятае

Лісце, лісце,

Залацістае лісце,

Сто лісцяў,

Дзесяць лісцяў,

Ліст.

                  У. Караткевіч

Восень

Надакучыла восені

Паннай быць залатою,

Пажадала застацца

Дзеўчыной маладою.

Той калінкаю кволай,

Сумнай і закаханай,

Прыгажуняй рабінай,

У каралі прыбранай.

Палявою бярозкай,

Віхраста прычэсанай,

І той песняй журботнай,

У вырай панесенай.

Адкупілася восень

Дарагімі дарамі.

Развіталася з просінню

Праліўнымі дажджамі,

Туманамі грыбнымі,

Вятрамі галоснымі,

Кучаравымі хмарамі

Ды скрыпучымі кроснамі.

Да наступнага году!

Да багатага ўроду!

Да ўбораў мядзяных!

Да вяселляў жаданых!

                             Л. Полазава

Восень ціха прыварожвае…

Восень ціха прыварожвае

Залатою шчымлівай парой.

Лісцяў-кветак мігценне прыгожае

Ашчаджае вястун-лістабой.

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,

Скіне з дрэваў убранне на дол.

А пакуль сэрца радасцю поўніцца —

Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.

                                          У. Мароз

Восень

Восень абсыпала дрэвы

Жоўтым прыгожым лістком,

Восень сабрала пасевы

З поля пагодным дзяньком,

Збожжа ў гумно накладала,

Бульбу ссыпала ў мяхі,

Ў косы цыбулю сплятала,

Вешала іх ля страхі.

Лушчыла ў торбы сланечнік,

Мак, і хвасолю, і боб.

Восень у клопаце вечным,

Хай дапаможа ёй Бог!

                   І. Багдановіч

Колеры восені

Пафарбавала восень

Клёны

У колер жоўты

І чырвоны.

На спелых гронках

Арабіны —

Бялюткіх нітак

Павуціна.

А за сцяжынкай

Паглядзі ты —

Зялёнай руні

Аксаміты.

І немагчыма

Надзівіцца

На восень —

Цуда-чараўніцу…

           В. Шымук

Асенні малюнак

Як охра, пажаўцела восень,

Зямля рыхтуецца к зіме.

Мільгне на небе раптам просінь,

А вецер золкі дзьме ды дзьме.

Туман малочны лістапада

Пакрыў палі, пакрыў лугі,

Чарнеюць ля дарог прысады

Ад халадоў і ад тугі.

                        М. Сабалеўскі

Едзе восень

Змоўкла наваколле,

Лес адгаманіў.

Едзе восень полем

На рабым кані.

А за сінім борам —

Я разгледзеў сам —

Сядзе ў санкі скора

Белая зіма.

            В. Рабкевіч

Лісцё ў кастрычніку ляціць…

Лісцё ў кастрычніку ляціць

На мокрую траву.

Ля весніц клён стары стаіць,

Схіліўшы галаву.

Пяюць вятры, нясуць яны

Халодны змрок і сум.

І сцелюць лісцяў дываны —

Асеннюю красу.

Цябе любіў я і люблю,

Мой звонкі лістапад.

Бы ў грудзі, грукае ў зямлю

Антонаўскі апад.

На ўзлёце крылле распусціў

Знясілены вятрак.

Ён жорны цэлы век круціў,

Стаміўся, небарак.

Калючы дождж яго дзяўбе,

А ён з-пад самых зор

Глядзіць, паставіўшы сябе

Вятрам наперакор.

                    М. Хведаровіч

Залатая восень

Дзіўныя пажары

запаліла восень —

Полымем вясёлым

лісце занялося.

Запалалі клёны,

дуб стары шугае,

Між галля вавёрка

факелам мільгае.

На паляне дымна —

ды не дым віецца:

Тумановы засціл

размятае вецер.

А вялізны жоўты грыб

стаіць у бляску —

Быццам бег пажарнік

і згубіў тут каску.

Восень прыйшла

да нас на палеткі,

Восень прыйшла ў лясы.

Амаль не цвітуць ужо кветкі

I птушак маўчаць галасы.

Ізноў заімжэў дожджык зрання,

Вецер у шыбіны дзьме…

Восень прыйшла на світанні,

Кліча мяне да сябе.

Дрэвы стаяць, а пад імі —

Жоўтыя скрозь дываны,

Дрэвы дыханне стаілі —

Чагосьці чакаюць яны?..

Неба ўсё ніжай і ніжай,

Сонца зусім не відаць.

Толькі за птушкамі ў вырай

Думкі на поўдзень ляцяць.

                       К. Герлоўская

Кастрычнік

Завіруха залатая

З дрэў лістоту абмятае.

Рассцілае дываны,

Дзе ні глянь —

Ляжаць яны.

Ты пазыч мне, клён, клён,

Свой убор да

летніх дзён.

Ён такі залаты —

Адвяду ў ім халады.

Прыйдзе шчодрая вясна —

Верне твой убор яна.

Пачакай, бяроза, трошкі, —

Дай лісця свайго тры ношкі.

Дай лісця свайго ты трошкі —

Я рабінцы ўкрыю ножкі.

Дай, асіннік, лісце, дай,

Што зраблю з ім — не пытай:

Вогненнае, быццам медзь,

Будзе ўзімку траўку грэць…

Прыйшлі Пакровы:

«Ці ўсе да зімы гатовы?..»

Апусцелі ніва, луг,

Гул работ на іх прыглух.

Перабраліся дары

З град у хаты, на сталы.

Лён трашчыць, ляціць кастрыца:

«Хто ўкалоцца не баіцца?..»

Трэ, ляскоча церніца:

«Лён кашуляй вернецца…»

Заміргалі ў небе зоркі:

«Не забылі пра вячоркі?..»

                      М. Чарняўскі

Кастрычнік

Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой

Кастрычнік, мастак адмысловы,

I фарбай бурштынавай

і залатой

Распісвае

кроны дубровы.

Зірні на ягонае

ўмельства і спрыт,

На колераў зваблівы россып,

Зірні, як заззяў,

запалаў краявід

На сінім мальберце нябёсаў.

                                А. Мінкін

Залаты лістапад

У лясах, на балоце

Ліставей,

Лістапад.

I стаіць у пяшчоце

Залацісты сад.

Павуцінай затканы

Сенажаці,

Лугі.

Лёг на лес, на паляны

Сіні водсвет смугі.

Лісце з шэлестам льецца

На траву,

На чабор.

Зелянейшым здаецца

Ад святла ціхі бор.

Клін ляціць жураўліны

Над зямлёй

Наўскасяк.

Заірдзелі каліны,

Пажаўцеў беразняк.

Каля клёнаў барвовых

Вецер кружыць лісты.

У гаях,

У дубровах

Лістапад залаты.

               В. Гардзей

Кастрычнік

Кастрычнік барваю

Прыбраў

Дубы, асіны

I рабінкі;

Лісты ён з дрэў

Параскідаў

На ўзлескі,

Вузкія сцяжынкі.

Хмурліва, зябка

Па начах,

Цярусіць дождж,

Нібы праз сіта,

Пажоўклі травы

На палях,

I толькі

Зелянее жыта.

Ды часам

Выпадуць дзянькі…

Блакіт і сонца.

Ранак звонкі.

I разам з Янкам

Хлапчукі

Ідуць у лес

Збіраць зялёнкі.

            А. Дзеружынскі

Адыход лета

Зноў верасня чутны здалёку крокі —

З узлескаў, лугавін і бальшакоў,

Бо дні такія чыстыя і крохкія,

Як шапачкі ў тугіх баравікоў.

Астыла лета. Ды яшчэ не верыцца,

Што больш не будзе

Цёплых летніх дзён.

I хочацца, забыўшыся на верасень,

За летам паімчацца наўздагон

I клікнуць, каб яно хоць азірнулася,

I папрасіць,

Каб зноў назад вярнулася

I пасвяціла, хоць адзін дзянёк…

А верасень за ўсіх дзяцей турбуецца,

Як першакласнік радасны, хвалюецца,

Трасе, як грушу спелую, званок.

                                                Ю. Свірка

Верасень

Чарадзейны Верасень

Заквітнеўся верасам.

Голле дуба-волата

Ён прыбраў у золата.

На рабінках быццам кралі.

Гэта — ягады-каралі.

А кляновае адзенне —

Фарбаў рознае адценне.

Як у хустачках дзяўчынкі,

Чырванеюць дзве асінкі.

Чарадзейны Верасень

Расквітнеўся верасам.

                    Э. Агняцвет

Лісток

Звонкі лісток адарваўся ад клёна

I пакаціўся, пабег па зямлі.

А на палянцы жоўта-зялёнай,

Быццам на струнах, іграюць чмялі.

Верас ліловы, як на цымбалах,

Ціха трымціць увесь дзень дацямна.

Колеры лета рабіна сабрала,

I чырванее на сонцы яна.

Як я люблю вераснёвыя дзівы!

Ходзяць па лесе вятры-трубачы.

Толькі грыбы паглядаюць маўкліва —

Песням патрэбны свае слухачы.

                                            Э. Агняцвет

Верасень

Ехаў Верасень па верас

На кабылцы цёмна-шэрай.

Шпарка воз каціўся ўлегцы,

Тузаў Верасень за лейцы.

А за ім сядзеў сынок,

У руках трымаў званок.

Як наскаквалі на пні,

Ён званіў у цішыні.

Забаўляў малога звон:

«Прэч, сум!

Прэч, сон!..»

Верас, верас, верасок —

Назбіралі ўдвух вазок.

З лесу ехалі дахаты —

Сын заснуў, закалыхаты.

Як узбіліся на брук —

Ён, званок той,

Выпаў з рук…

Зёлкі Верасень прывёз,

Сын жа выліў рэчку слёз:

Да змяркання праблукаў,

А званка не адшукаў.

Кажа Верасень сынку:

Не тужы ты па званку.

Павяду на першы ўрок —

Знойдзеш, ведаю, званок.

                    М. Чарняўскі

Верасень

Ціха верасень тчэ павуцінкі,

Лета бабіна ў мроях сваіх…

Спеюць бэры, антонаўкі, пуцінкі,

Цішынёй наталяецца слых.

Школы ўсе ажылі, загудзелі,

А вяргіні, нібыта шары,

Пасля свята званка зноўку селі

Каля школы і ў кожным двары.

Перад бурай, напэўна, зацішша,

Прадчуванне няяснай тугі…

Па-над хатамі ластаўкі ўвішна

Развітальныя робяць кругі.

                                  П. Саковіч

Адлёт жураўлёў

Белыя валокны

Сцелюцца над долам.

Не спяваюць птушкі,

Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,

Тчэцца павуціна —

Блізка, блізка восень,

Смутная часіна!

Зажурыцца неба,

Схованае ў хмары,

I агорнуць сэрца

Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,

Заціхаюць далі,

Сірацее рэчка,

Халадзеюць хвалі.

                   Я. Колас

Позняя восень

Сонца ўлетку шчыравала,

Прытамілася, відаць,

Мяккіх хмараў прычакала

І пайшло адпачываць.

Шзры дробны дождж цярусіць,

Лісце плаває ў вадзе.

Адляцелі ў вырай гусі,

Восень з кульбаю ідзе.

Прыляціць з-за лесу хутка

Вецер колкі і сухі,

Потым коўдраю бялюткай

Лягуць срэбныя снягі.

                     М. Пазнякоў

Хто мастак?

Ён даспелы, ён румяны,

Быццам пэндзлем маляваны —

Ажно ззяе на галінцы.

Запыталася Галінка:

— Хто цябе расфарбаваў?

Яблык з дрэва адказаў:

— Мой мастак —

Сама прырода:

Песціла мяне паўгода.

Быў я ў маі белым цветам,

Завяззю зялёнай летам,

Наліваўся, падрастаў

І румяны ўвосень стаў.

                       Я. Хвалей

Прылятай, жураўлік!

Паўлік над пракосамі

Разглядае сінь:

— Што мне, дзед, у восені

Сёння папрасіць?

Як над вёскай плаває

Жураўліны клін,

Папрасі ў жураўліка

Кошык журавін.

І сябрам па бубачцы

Ягады раздай.

Хай усё адбудзецца,

Што ні загадай.

Як паходзіш з кошыкам

Ты сярод людзей,

Журавінка кожная

Стане саладзей.

Журавінным водарам

Ад прысад дыхне.

Стане восень шчодрая

Мілай удвайне.

І сплыве журба твая

Аж за небакрай.

Ты свайго жураўліка

З выраю чакай…

Прылятай,

Жураўлік!

Падрастай,

Наш Паўлік!

              Г. Бураўкін

Дзень добры, восень!

Расу на травы ніжа

Пад вечар цішыня.

А сонца ніжай, ніжай

I халадней штодня.

Трапеча аблачынка

У белай чарадзе,

Як школьніца-дзяўчынка,

Што ў першы клас ідзе.

Папрацавала лета —

Збірала дзень пры дні

У бэрах і ранетах

Скарбонкі цеплыні.

I нас цяпер, увосень,

Не спудзяць халады —

Як сонца, мы падносім

Да губ сваіх плады.

Смяёмся мы шчасліва:

Да новых весніх дзён

Нас будзе грэць рупліва

Багаты летні плён.

                       П. Макаль

Восень

Паляцела лета
З птушкамі на поўдзень.
Hi травы, ні кветак,
Пуста ў агародзе.

Вецер гоніць лісцік,
Скурчаны, счарнелы.
Коціцца кудысьці
Ён, асірацелы.

Голы сад знямелы
Да сябе не кліча,

Неба пацямнела
I цяпла не зыча.

                Н. Галіноўская

Верасень

Пад развітальны крык бусліны

У світцы з лісця, з павуцінак

Купчыха восень воз багаты

Вязе бадзёра, зухавата.

Тут лета дбайнага даніна —

I агародніна, і садавіна,

I ад хваробаў лекі-зёлкі,

Тут фарбы лета і вясёлкі.

У свірне ціха дрэмле збожжа.

Дзень нараджэння Маці Божай.

Прымае вернікаў царква.

У школах вучыцца дзятва.

Мастачка-восень адмыслова

Надасць прыродзе выгляд новы,

А потым лісце долу скіне —

I будзе спаць, як на пярыне.

                             Н. Галіноўская

Кастрычнік

Неба дыхае вятрамі,

Кружыць лісця карагод.

I частуюць нас дарамі
Поле, сад і агарод.

Не пазнаць любімы скверык —
Нібы жоўты церамок.

Адчыняе яго дзверы
Ключ — бярозавы лісток.
Нарасціў асенні дожджык
Падзялёнак, маслякоў.

I яны гатовы ў кошык,
Запрашаюць грыбнікоў.

             Н. Галіноўская

Лістапад

У садах, у полі чыста.

Дождж ліецца, як праз сіта.

Хмары ў небе шчыльнай сеткай

Прапускаюць сонца рэдка.

А яно цяпер так нізка.

Свішча ў коміне вятрыска.

Лісцік скурчаны, счарнелы

Вяла коціцца, нясмела.

Дзень санлівы і кароткі.

Вераб’ёў снуюць чародкі

I імкнуцца да жытла —

Хочуць ежы і цяпла.

               Н. Галіноўская

Запрашаю на грыбы

Верасок, верасок,

Не хавай мой грыбок

Назбіраю грыбоў,

Занясу іх дамоў.

Рады бабка і дзед:

Будзе смачны абед.

Калі ласка, сябры,

Да мяне на грыбы!

              Н. Галіноўская

Яблыкі

У кошыку яблыкі

Розных сартоў.

Я назаву іх.

Ты слухаць гатоў?

Пепін, шафран,

Баравінка,

Цітаўка, крымка,

Пуцінка,

Цыганка, антонаўка,

Белы наліў,

Штрыфель, ранет.

А вось гэты забыў.

Мама на яблык

Зірнула:

— Каштэлі.

Дзеці з ахвотаю

Яблыкі елі.

           Н. Галіноўская

Павуцінка

Хусцінка з павуцінак

Вісіць паміж галінак.

На кожнай павуцінцы

Па кропельцы-расінцы.

Гараць расінкі-шарыкі

На сонцы, як ліхтарыкі.

                 Н. Галіноўская

Кіслінкі-журавінкі

Сцяжыначка-сцяжынка,

Куды нас прывяла?

Збірайце журавінкі,

Іх восень вам дала.

Кіслінкі-журавінкі,

Чырвоныя бакі,

Бяруць у кош дзяўчынкі,

Бяруць і хлапчукі.

                Н. Галіноўская

У вырай

У вырай ляцяць жураўлі.

Далёка ад роднай зямлі.

Як дакранецца да іх толькі —

Балюча колюцца іголкі.

Бярозак тонкія галінкі

Скідаюць жоўтыя хусцінкі,

I кружыць, гушкае іх вецер…

Сумуе лес па звонкім леце.

                      Н. Галіноўская

Дзень добры, школа!

Восень дзяцей сустракае.

Дзень добры! — вітае здалёк.—

Гатовы да школы? — пытае.

Гатовы! Чакаем званок!

I лета падносіць букеты:

Віншую з заняткамі вас!

Сігналіць на старце ракета —

У вырай збірацца мне час.

Выдатных адзнак вам, бывайце! —

У небе крычаць жураўлі.—

Зімой нас шукайце на карце,

Вясной — на радзімай зямлі.

Дзень добры, любімая школа!

Мы дружныя будзем з табой!..

I восень з усмешкай вясёлай

Ідзе урачыстай хадой.

                       Н. Галіноўская

З чым можа быць параўнальная прыгажосць прыроды Беларусі ? Толькі з прыгажосцю іншай прыроды. Аднак, усё роўна гэта ўжо будзе не тая прыгажосць, а іншая, бо прырода ў кожнай асобнай краіне ўнікальная, непаўторная, бязмежна выдатная і дзіўна разнастайная. Гэта ставіцца і да нашай беларускай прыроды, не любавацца на якую проста нельга. Асабліва цяпер, з надыходам вясны, калі ўсё навокал ажывае, прачынаецца ад зімовага халоднага сну. Прырода літаральна зараджаецца зноўку, адкрываецца кожнаму, хто хоча яе назіраць і ёю атрымліваць асалоду. І ў гэтую пару можна ўбачыць шмат прыгожага: абуджэнне жыцця на зямлі, у вадзе, пад зямлёй і ў паветры. Так, жыццё не спынялася ні на секунду і падчас халоднай зімы. А мы можам толькі назіраць і захапляцца, як растае снег, як яго выносяць хуткія хвалі плыняў, як свеціць і ўжо нават грэе вясновае сонейка, усміхаючыся мінакам хлапчукам, бабулькам і ўсім тым, хто усміхаецца яму. Як з-пад зямлі прабіваецца першая пралеска — пяшчотная, маленькая і далікатная, якая спрабуе схавацца ад холаду, але яна адчувае набліжэнне цяпла. Ўсё так проста, але ўсё разам з тым так складана. Вяртаюцца птушкі з далёкіх цёплых краін, пачынаюць зелянець першыя травінкі, ляніва, але ўсё ж радасна, прачынаецца прырода !

І трэба быць чэрствым, прыземленым чалавекам, каб усяго гэтага не заўважаць, не любавацца гэтым. Бо менавіта такія простыя, але мілыя рэчы надаюць сэнс нашага жыцця, вучаць любіць, захапляцца, здзіўляцца нават самаму малому, бо ўсё вялікае з гэтага малога і адбываецца.

Адчуйце дыханне вясны. Раскрыйце вашы душы насустрач пераменам, чамусці новаму, цёпламу і пяшчотнаму. Няхай вясна наступіць не толькі за акном, але і ў вашай душы! Нездарма нам сама прырода паказвае, як трэба клапаціцца і берагчы тое, што ў нас ёсць, не важна якім менавіта гэта з’яўляецца, яно ж наша! Дык давайце берагчы прыроду, настаўніка нашага, і ўсё тое , што ёсць у нашым жыцці, што нас акружае !

Беларускі лес багаты на цуды. Густыя туманныя імгі ранняй раніцай хаваюць шмат чаго цікавага і загадкавага, і толькі ня спячы грыбнік можа ўбачыць усё тое, што адбываецца там, пад галінкамі векавых соснаў і алей, бяроз і асі , у папараці і на васільковых палянках. Куды ні глянь — прыгажосць неапісальная.

Шмат раслін, якіх мы нават не бачылі, шмат жывёл  маленькіх і вялікіх. Некаторыя з іх занесены ў Чырвоную Кнігу нашай краіны, таму што з’яўляюцца вельмі рэдкімі і якія зводзяцца відамі. Аднак, сярод усёй гэтай шматстатнасці ёсць і такія жывёлы, якія нам добрыя вядомыя, ці то таму што бывалі ў лесе, бачылі, ці то ў запаведніках былі, ці то проста нехта па тэлевізары назіраў. Мядзведзі, ласі, дзікі, зайцы, вожыкі і не толькі  каго ні сустрэнеш у беларускім лесе. Аднак, гэтым моцным, спрытным, здавалася б жывёлам, бывае часам вельмі цяжка, асабліва зімой. А калі ўжо зіма такая снежная і халодная, як цяперашняя , то ўвогуле туга зверанятам прыходзіцца.

У Беларусі налічваецца больш за дваццаць тысяч рэк і больш за десяць тысяч азёр. Самае вялікае — возера Нарач, плошча якога састаўляе каля васьмідзесяці кіламетраў квадратных. Лясы займаюць адну трэццюю частку тэрыторыі Беларусі , балоты — каля трынаццаці працэнтаў усёй тэрыторыі рэспублікі і маюць вялікае кліматычнае і гідралагічным значэнне.

Для захавання унікальных куткоў прыроды, захавання і памнажэння колькасці рэдкіх і знікаючых відаў фауны і флоры, для арганізацыі назіранняў за зменамі ў прыродзе ў Беларусі створаны Нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды. Агульная плошча ахоўных тэрыторый складае каля сямі працэнтаў плошчы краіны.

Найбольш буйныя з іх: Нацыянальныя паркі «Белавежская пушча» , Браслаўскія азёры » , « Прыпяцкі «,» Нарачанскі «; Бярэзінскі біясферны і Палескі радыяцыйна — экалагічны запаведнікі і іншыя. На іх базе ў апошнія гады паспяхова развіваецца экалагічны турызм; ў эксперыментальных лесапаляўнічых гаспадарках, якія існуюць пры запаведніках і нацыянальных парках, арганізуюцца паляўнічыя туры. Прырода Беларусі – цудадзейная, няхай яна існуе ўсе вякі.

Для чытання і вывучэння ў класеЛ. Арабей.«Новы сшытак»;Н. Галіноўская.«Дзень добры, школа!»;Н. Гілевіч.«Калі ранец лёгкі i калі цяжкі?»;М. Дукса.«Ці так чытала?»;Прыказкі пра адносіны да вучэння;В. Хомчанка.«Крыўда».  Для пазакласнага чытанняЭ. Агняцвет.«Грамацеі»,«Параска і падказка»,«Свята кнігі»;Я. Бяганская.«Цяжкая задача»;А. Вольскі.«Непералётны вырай»;М. Гіль.«Першы настаўнік»;А. Дзеружынскі.«Алё, Але»,«Балбатуха Міла»;М. Дукса.«Скарга кнігі»,«Хітры дзённік»;А. Жук.«Урок»;Я. Колас. Я. Купала.  «Юрачка»;У. Корбан.«Тры вучні»;В. Лукша.«Тэлефон»;А. Масла.«Як з’явіўся апостраф»;М. Пазнякоў.«Мая бібліятэка»;П. Прануза.«Цяжкая дарожка»;А. Русак.«Мой сябра»;В. Хомчанка.«Коска»;У. Юрэвіч.«Караблік»;А. Якімовіч.«Аб чым спрачаліся кнігі?».  2. Увосень і верабей багатыДля чытання і вывучэння ў класеП. Броўка.«Надыход восені»;С. Грахоўскі.«Восень»;Р. Ігнаценка.«Лістападнік»;Я. Колас.«Ясныя дні восені»;Я. Купала.«Лістапад»;С. Шушкевіч.«Гусанькі»;Восеньскія песні;Народныя загадкі пра восеньскія з’явы прыроды.  Для пазакласнага чытанняІ. Багдановіч.«Восень»;А. Бутэвіч.«Прыгоды лісціка-карунчыка»;А. Вольскі.«У верасні»;В. Вітка.«Лістапад»;В. Вярба.«Гусі клічуць у вырай»;Н. Галіноўская.«Восень у лесе»;У. Дубоўка.«Залатая, асенняя раніца!»,«Мядзведзь»;В. Жуковіч.«Адляцелі жураўлі»;Р. Ігнаценка.«Баравікі ў хусцінках»,«Грыбнік»;Я. Колас.«Восень» («Восень» — верш, «Восень» — апавяданне);П. Макаль.«Асенняе»;І. Навуменка.«Падранены журавель»,«Пачыналася восень»;Я. Пушча.«Залатая пара»;Купальскія песні;Цётка.«Чаму птушкі адлятаюць»;С. Шушкевіч.«Лістапад».    3. Чалавек без радзімы, што салавей без песніДля чытання і вывучэння ў класеП. Броўка.«Песня хлебу»;У. Мяжэвіч.«Цяцерка»;М. Мятліцкі.«На мове роднай»;П. Панчанка.«Песня пра Мінск»;А. Русак.«Мой край»;У. Ягоўдзік.«Бусел»;Прыказкі пра адносіны да Радзімы.  Для пазакласнага чытанняЭ. Агняцвет.«Зямля з блакітнымі вачамі»;А. Бадак.«Маленькі чалавек у вялікім свеце»;Беларуская народная казка «Жаронцы»;Д. Бічэль.«Белая Русь»;А. Вольскі.«Роднае слова»,«Беларусь — мая Радзіма»;В. Вольскі.«Беларускае мора»;П. Глебка.***О Беларусь, мая калыска…;А. Дзеружынскі.«Я спяваю, ты спявай!»,«Прамяніся ярчэй і ярчэй»;В. Жуковіч.«Няма даражэйшай зямлі»,«Радзімаю нашай край гэты завецца…»;У. Караткевіч.«Родная зямля»;А. Карлюкевіч.«Рыбнае царства»;У. Карызна.«Наша Беларусь»,«Роднае слова»;А. Клышка.«Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» («Зала сарака», «У слаўным горадзе Полацку»);Я. Колас.«Родныя вобразы»;Я. Купала.«Сын і маці»;Легенда «Адкуль пайшлі беларусы»;У. Мазго.«Беларуска»;Паданне «Добры Жыцень»;Паданне пра Жыцень;М. Пазнякоў.«У родным краі»,«Родныя назвы»;А. Пісьмянкоў.«Цымбалы»;Я. Сіпакоў.«Першы астраном»;М. Танк.«Лемантар»,«Хлеб»;У. Ягоўдзік.«Слуцкія паясы»;«Славутыя людзі Зямлі нашай роднай. Крыж-святыня».  4. Добры чалавек і жывёлу шкадуеДля чытання і вывучэння ў класеЭ. Агняцвет.«Чаму ў трывозе Дзед Мароз?»;Н. Галіноўская.«Сябры прыроды»;А. Дзеружынскі.«Добрае сэрца»;Я. Колас.«Ластаўкі»;А. Якімовіч.«Ножык»;Народныя загадкі пра жывёл.  Для пазакласнага чытанняЭ. Агняцвет.«Рэчка, рэчанька»;Л. Арабей.«Мікіткаў сон»;А. Асіпенка.«Прыгожая лісіца»;З. Бядуля.«Скарб»;А. Васілевіч.«Пажар»,«Калінавая рукавічка»;Г. Васілеўская.«Як кот грыбы збіраў»;А. Вольскі.«Свой заяц у лесе»;В. Вольскі.«Лёс Дункана» («Хто такі Дункан?», «Сіротка», «Гульні на двары», «Сутычка з грозным веліканам»),«Чомга» («У лясніцтве», «На лясным возеры», «Дзіўная птушка»);М. Даніленка.«Журка»;А. Дзеружынскі.«Азбука птушак»;У. Дубоўка.«Шануйце ўсё жывое»;М. Дукса.«Сябры»;К. Жук.«Зямныя лекары»;В. Жуковіч.«Слухай родную прыроду»;Я. Колас.«Савось-распуснік»;Легенда «Адкуль зязюля ўзялася»;Легенда «Адкуль узяўся мядзведзь»;У. Ліпскі.«Дабрадзей для ўсіх дзяцей» («Юні-Юні клапоціцца пра здароўе»),«Чырвоная кніга»;У. Мазго.«Лайдак і Шпак»;Г. Марчук.«Добрае сэрца»,«Як Агапка мальвы ўратавала»;Т. Мушынская.«Мая рабіна»;Р. Няхай.«Белая бярозка»;М. Пазнякоў.«Бярозка»;А. Пальчэўскі.«Верабейчык»,«Крыўда»,«Экзамен»;Я. Пархута.«I заяц стаў зайцам…»,«Лесавічок» (Казка пятая. «Шалястунчыкі». Казка сёмая. «Пацерка». Казка адзінаццатая. «Сараканожка». Казка трынаццатая. «Ластаўчыны дзеткі»);Г. Пашкоў.«Добрым будзь!»;З. Прыгодзіч.«Выратаванне ластаўкі»;Г. Пшонік.«Каштанчык»;А. Пысін.«Пісьмо птушак»;П. Рунец.«Ліпка»;І. Хадановіч.«Хто жыве на дне ракі?»;В. Хомчанка.«Дзядоўнік»;В. Шырко.«Дзіўны кот»;М. Янчанка.«Яблычак».  5. Зімовы дзянёк, што камароў насокДля чытання і вывучэння ў класеН. Гілевіч.«Снежны дзед»;В. Жуковіч.«Цудоўныя святы»;Я. Колас.«Зіма» (Надышлі марозы…);М. Маляўка

  • Комментариев (0)


14

Написать описание природы по Бел язу

1 ответ:



0



0

Вариант текста 1:

Зіма — самае халоднае і суровае час года. Выйдзеш на вуліцу ўзімку і глядзіш на пейзаж, ад якога вачэй не адарваць. Дрэвы ў снезе, а не Зямлі ўзвышаюцца высокія гурбы, на якія глядзіш і радуешся. « Якое выдатнае час года!»- радуюцца дарослыя і дзеці, абкідваючы адзін аднаго снежкамі. Зімой можна гуляць на вуліцы і атрымліваць асалоду ад свежасцю паветра. «Для чаго існуе зіма? «- спытаюць многія з вас. Ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне, але большасць ёй рады. У гэтым годзе зіма не такая суровая і маразы не такія ўжо моцныя, але ўсё ж гэта зіма, і яна дае аб сабе ведаць. Неяк раніцай я прачнуўся, паглядзеў у акно і ахнуў! Здавалася, што на шкле расцвілі нейкія казачныя, чароўныя кветкі . Шкла ўсе былі ў неверагодна прыгожых узорах. Я стаў уважліва разглядаць ўзоры і не заўважыў, як замечтался і трапіў у ледзяную казку. Ўзоры на вокнах былі падобныя на галінкі елак, упрыгожаныя велізарнымі дыяментамі. Часам гэтыя алмазы ператвараліся ў лалы. На адным акне лясная дарожка, якая пралягла паміж вялізнымі, серабрыстымі елкамі. Галінкі елак велізарныя і пухнатыя. Іголкі на галінках срэбныя і хрустальныя, абсыпаныя снегам. Дарожка прывяла мяне на казачную ўзлесак лесу, на якой сабралася шмат звяркоў. Вось лісічка распушыла хвосцік і абматала яго вакол шыйкі, каб не было холадна. Зайчаняты выхваляюцца адзін перад адным морквамі, якія трымаюць у сваіх лапках. Вожык частуе насельнікаў лесу крыштальнымі яблыкамі. Вакол ялінкі ў белым сукенка скачуць самыя маленькія жыхары лесу. На іншым акне была белая бяроза, принакрытая снегам, дакладна срэбрам. На яе пухнатых галінках сядзелі фантастычныя сярэбраныя птушачкі. Мне здавалася, што я чую іх крыштальны голас. Сонца пералівалася на гэтым узоры зялёнымі, сінімі, чырвонымі агеньчыкамі, быццам на небе гарэлі зоркі. Узоры на вокнах як-быццам былі распісаны чароўным мастаком. Але я то ведаў, што гэта справа рук марозу. Любавацца прыгажосцю яго працы давялося мне нядоўга: вызірнула сонейка і сваімі промнямі сагрэла акно. Раптам чароўныя малюнкі, бліскучыя галінкі ператварыліся ў раўчукі з кропель, падобных на слёзы. Прамяні сонца разбурылі ўсё хараство і прыгажосць марозных узораў на акне.

Вариант текста 2:

Вось і прайшло цёплае лета. Наступіла восень. Непрыкметна падкралася яна да нашых садам, палям гаям, лясах. Яшчэ ў канцы жніўня дрэвы пачалі пакрывацца жоўтымі лісцем, а цяпер яно ўжо блішчэла на сонцы, быццам золата. Дрэвы стаялі ў барвяных, жоўтых лісці, якія паволі спадалі долу. Зямля была пакрыта каляровымі лісцем, як быццам ідзеш па выдатным дыване. Я люблю слухаць шоргаты апалага лісця, глядзець на чароўныя роспісу восені на лісці клёну. Прамільгнула кароткае бабіна лета, пачынала павяваць холадам, змоўклі птушыныя музыкі. Вось і прыйшоў час развітвацца з залатой восенню.

Читайте также

Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор’е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, — гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы — мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень — мой любімы асенні месяц, а восень — мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень — сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень — цудоўная, на мой погляд, пара.

1) пэўна-асабовыя:
<span>Перапраўляцца нават і не думай.
</span><span>Дні два можам не чакаць мяцежнікаў…</span>

2) няпэўна-асабовыя:
<span>Капітану не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілева.
</span>Таму «ў дапамогу яму» і «на адпачынак» паставілі, таксама капітана, Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі.

както так. маленькае, бездапаможнае этими словами аписвается зубраня.

Рана-поздна
Далеки-блiзкi
Высокi- нiзкi
Шырокi -вузкi
Дрэнны-добры
Шкодны-
Вяселы-сумны
Смелы-баязлiвы
Белы-чорны
Усход-захад

Хрэн тебе у́ вочы
Чортау́ сын

АдукацыяСярэднюю адукацыю і школы

Міні-сачыненне пра восень для школьнікаў

Для дзяцей школьнага ўзросту не складзе працы напісаць міні-сачыненне пра восень. Малодшае пакаленне асабліва ярка ўспрымае якія адбываюцца ў прыродзе змены. Варта толькі ўбачыць усю прыгажосць навакольнага асяроддзя!

Як правільна напісаць міні-сачыненне пра восень

Вядома, для атрымання добрай адзнакі ў школе неабходна надаць час падрыхтоўцы да напісання. Міні-сачыненне пра восень варта пісаць па плане. Задачай мам і тат з’яўляецца дапамагчы дзіцяці ў чарговасці напісання думак, каб разважанне атрымалася прыгожым і пісьменным.

  • У першую чаргу варта напісаць, якія змены ў прыродзе адбываюцца з прыходам восені. Як мяняецца ўсё вакол. У міні-сачыненне пра восень таксама варта ўключыць аповед пра тое, наколькі сімпатычная гэтая пара дзіцяці.
  • Наступным этапам з’яўляецца апісанне дэталяў, каб напоўніць складанне фарбамі і настроем. У гэтай частцы сачыненні трэба разгорнута распавесці свае думкі пра гэта выдатны час года, чым яно адрозніваецца ад іншых сезонаў.
  • У завяршэнне варта напісаць, чым гэтая пара особенна і чаму яна падабаецца ці не падабаецца.

Такі план сачынення дапаможа дзіцяці выкласці думкі ў правільнай чарговасці. Прыгожае сачыненне пра восень на рускай мове дапаможа атрымаць хлопчыкам і дзяўчынкам добрую ацэнку і хвалу ад выкладчыка. Таму варта надаць належную ўвагу падрыхтоўцы дзіцяці да напісання такога віду працы.

Складанне пра залатую восень для самых маленькіх

Калі ў малодшых класах задаюць напісаць аповяд пра восень, варта падказаць сыну або дачцэ ідэі, з якіх можна черпнуть варыянты для напісання. За прыклад варта ўзяць такія сачыненні:

***

Наступіла залатая пара. Я вельмі люблю гэты час года, таму што прырода становіцца чароўнай ў гэты перыяд.

Калі я іду ў школу, адчуваю сябе героем выдатнай казкі. Пад нагамі шастаюць лісце, ствараючы адчуванне чараўніцтва. Над галавой красуюцца размаляваныя фарбамі восені лісцікі. Усе дрэвы нібы апрануліся ў святочныя ўборы і паказваюць сябе ў самым цудоўным выглядзе.

Восень — вельмі прыгожае час года.

***

Восень прыйшла і прынесла шмат чараўніцтва. Прырода, нібы мастак, размалявалі лісце дрэў у розныя колеры. Яркія і чароўныя фарбы восені прымушаюць забыцца на ўсё.

На дрэвах лісце напрамкі, падаючы на зямлю, яны высцілаюць яе выдатным маляўнічым дываном. Восеньскі лес дорыць адчуванне спакою і лёгкасці. Плаўна кружыў над галавой лісце акунаюць у загадкавы настрой.

Я не здзіўлены, што на многіх карцінах вядомых мастакоў намаляваная восень. Бо менавіта ў гэты перыяд года прырода зменьваецца і паказвае сябе ва ўсёй красе.

Такія сачыненні ідэальна падыдуць для дзяцей малодшых класаў. Сціснутыя, але ў той жа час, што кажуць пра многае выразы дапамогуць выказаць думкі і стварыць прыгожае сачыненне.

Складанне пра восень для вучняў сярэдняй школы

Пра залатую пару можна пісаць шмат што. Вучні сярэдняй школы таксама часта атрымліваюць заданне апісаць гэтую выдатную пару. За прыклад можна ўзяць наступныя варыянты твораў:

***

Калі прыходзіць восень, на душы становіцца лёгка і спакойна. Прырода сваімі фарбамі, нібы чараўніца, ахутвае кожны куток нашай краіны.

У восеньскай пары шмат прыгожага. Менавіта пра гэты час года ёсць мноства вершаў. А карціны з выявай восені прыводзяць у захапленне. Не дзіўна, бо гэтая томная, унылая пара натхняе і дорыць творчыя ідэі. Шапаткія лісце пад нагамі, як жывыя, нібы шэпчуцца пра тое, наколькі ўсё змянілася вакол.

Восень — неверагоднае пару года. Я вельмі люблю гэтую пару.

Такое сачыненне дапаможа выказаць свае эмоцыі і атрымаць добрую адзнаку за заданне.

Што дапаможа напісаць разгорнутае і напоўненае фарбамі сачыненне

Каб сачыненне было напоўненым эмоцыямі, варта выкарыстоўваць правільныя маўленчыя абароты. У аповяд пра восень варта ўключаць неардынарныя назвы кветак, у якія афарбоўвае восень ўсё вакол, і карыстацца літаратурнымі фразамі, якія дапамогуць уліць у тэкст фарбы і настрой восені.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Не пропустите также:

  • Рассказы про сказочный патруль читать
  • Рассказы про природу для детей дошкольного возраста
  • Рассказы про синицу для детей
  • Рассказы про природу для детей 5 6 лет
  • Рассказы про синий трактор

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии